Эмацыйна зараджаная падлеткавая драма аб сацыяльных масках і задушлівым абсурдзе патрыярхальнага грамадства. Спецыяльная згадка журы кінафестывалю ў Лакарна
Бацькі школьнікаў з Сараева дапазна заседжваюцца за абмеркаваннем экскурсіі іх дзяцей у Венецыю. Многія з дарослых непакояцца за бяспеку, успамінаючы нядаўнюю байку з сацсетак аб тым, як сямёра дзяўчат вярнуліся з падобнай паездкі цяжарнымі. Тым часам у суседнім класе шумная кампанія гуляе ў «праўду ці дзеянне»: падлеткі круцяць бутэлечку, віскочуць, закочваюць вочы і здымаюць бясконцыя відэа ў Instagram. У нейкі момант усё зважаюць на 15-гадовую Іман, ціхую выдатніцу з ружовай прычоскай піксі: аднакласнікі дапытваюцца, ці праўда, што ў яе быў сэкс са старшакласнікам. Праз прагу ўвагі дзяўчына пацвярджае слых і, акрамя таго, заяўляе аб сваёй цяжарнасці. Нявінная хлусня хутка выходзіць з-пад кантролю і ператвараецца ў бурны скандал, які не толькі паставіць пад пагрозу рэпутацыю Іман і тую самую экскурсію, але і цалкам пагрузіць гераіню ў выцверажальную рэальнасць кансерватыўнага баснійскага грамадства.
Мова арыгіналу: баснійская Субцітры: беларускія, англійскія