Супраць забыцця: падзеі жніўня 2020 года ў пераказе сведак і ўдзельнікаў пратэснага руху.
Фільм «Беларусь 23.34» — гэта гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі: хлопец, які проста ехаў на ровары міма абеліска «Мінск — горад-герой» і трапіў у пекла на Акрэсціна; сантэхнік, які выйшаў на станцыі «Фрунзенская», бо цягнік метро далей не ішоў, і праз некалькі хвілін ужо ляжаў на тратуары з адарванай пяткай; маці семярых дзяцей, якая пайшла ў аўтазак, абараняючы сына, і ўбачыла, як яго мецяць чырвонай фарбай; лекарка, якую труцілі газам у аўтазаку, а потым прымусілі бегаць гуськом па калідорах жодзінскай турмы... 25 інтэрв'ю адважных людзей, якія распавялі, як яны перажылі затрыманні і катаванні ў жніўні-снежні 2020 года, што яны адчуваюць і што, на іх думку, змянілася ў беларускім грамадстве.
Мова арыгіналу: беларуская, руская Субцітры: англійскія