Працэсы

О дзівосны новы свет: «чорная» сатыра-антыўтопія па-беларуску. Калекцыя кафкіянскіх анекдотаў пра грамадства, якое жыве пад лозунгамі «Вайна — гэта Мір, Свабода — гэта Рабства, Няведанне — гэта Сіла».

Што будзе, калі тыя працэсы, што зараз адбываюцца ў Беларусі і з беларусамі, не спыняцца і дойдуць да абсурду? Працэсы раз’яднання грамадства, звычка да штодзённага страху ў адных і беспакаранасць іншых. Працэсы ўнутранай міграцыі і ўзмацнення самацэнзуры, панавання бязглуздзіцы і бессэнсоўнасці. Працэс знішчэння і адначасова адраджэння беларускай мовы і культуры. Працэсы зневажання чалавечай годнасці і стварэння вінаватых без віны. Працэсы раздзімання мілітарысцкіх настрояў і нянавісці да іншаземцаў і іншадумцаў. Працэс паглынання Беларусі Расіяй і ўцягвання ў бессэнсоўную вайну.

Мова арыгіналу: руская
Субцітры: англійскія |літоўскія (Вільнюс)