Дзікае пагружэнне ў таемную субкультуру бразільскіх стваральнікаў паветраных шароў — дакументальны баявік пра пошукі свабоды самавыяўлення
Недзе у глыбіні бразільскіх фавел тайная супольнасць плануе чарговую мастацкую акцыю. Яны — «балуэйру», стваральнікі паветраных шароў. Суровыя, татуіраваныя лацінаамерыканскія мужчыны могуць гадамі склейваць лісты паперы і марнаваць дзясяткі тысяч даляраў, каб пабудаваць паветраны шар памерам з шматпавярховік, які затым узнясецца ў неба, расфарбоўваючы яго яркімі колерамі і партрэтамі Тупака, Пеле ці Рокі Бальбоа. Розныя каманды пастаянна спаборнічаюць, у каго паветраны шар найбуйнейшы, найпрыгажэйшы і надзейнейшы. Між тым незвычайнае хобі ў Бразіліі строга караецца законам — за запускі паветраных шароў можна атрымаць да шасці гадоў турмы. Таму неад’емная частка культуры «балуэйру» — гэта пастаянныя гульні ў каты-мышы з паліцыяй. Дацка-іспанская рэжысёрка Сісэль Морэл Даргіс, якая і сама неаднаразова была затрыманая за графіці, патраціла некалькі гадоў, каб заслужыць давер «мафіі паветраных шароў» і стварыць гэты захапляльны гонза-фільм — з аўтамабільнымі пагонямі, грандыёзнымі запускамі шароў, а таксама неверагоднымі гісторыямі пра таемнае братэрства на задворках грамадства і знаходжанне свабоды праз нелегальнае мастацтва.
Мова арыгіналу: партугальская Субцітры: беларускія, англійскія