Гутарка з братамі Лаўрысам і Райцісам АбелеФільм «Неспакойныя розумы» — гэта нервовая вандроўка ў багемнае жыццё мастакоў, заснаваная на рэальных падзеях, імправізацыі ды сцёбе. Героі сутыкаюцца з праблемамі пошуку сэнсаў, балансавання на мяжы творчасці і вар’яцтва, свабоды і залежнасці ад спонсараў. Як адлюстраваная ў фільме латвійская арт-сцэна і ці блізкі гэты кантэкст беларусам? Пра мастацтва і эксперыменты над свядомасцю з братамі Райцісам ды Лаўрысам Абеле пагаворыць куратарка Ганна Карпенка.
Мова івента: англійская з беларускімі субцітрамі
Глядзіце падзею:YouTube