Змагайся як дзяўчо (У ЗАПІСЕ)

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Як перагуляць патрыярхат у баскетбол

Натхняльная гісторыя юных баскетбалістак, якім даводзіцца змагацца за гендарную роўнасць нават у прагрэсіўнай Ісландыі, сталася дэбютам рэжысёра Гвюд'ёна Рагнарсана. Як падчас здымак удалося перадаць шчырыя эмоцыі і волю да перамогі маленькіх гераінь? Пра гэта адмыслова для «Паўночнага ззяння» рэжысёр пагаворыць з журналістам Ягорам Калеснікам. А госцяй размовы стане зорка беларускага баскетбола Кацярына Сныціна, якая падзеліцца ўражаннямі ад фільма ды згадае моманты суперніцтва і сяброўства са свайго спартовага дзяцінства.

Мова iвента: руская, англійская з беларускімі субцітрамі

Глядзіце падзею:
YouTube

Удзельнікі

Ягор Калеснік — журналіст, мультымедыйны сторытэлер, сцэнарыст аўдыявізуальных кампаній для брэндаў і медыя. У 2019 годзе зняў дакументальны фільм «Гуляе як дзеўчанё» пра жаночы футбол. У стужцы Ягор уздымае тэму дыскрымінацыі ды сэксізму ў беларускім спорце.

Кацярына Сныціна — беларуская дзейная баскетбалістка, удзельніца Свабоднага аб'яднання спартоўцаў, былы капітан Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.

Гвюд'ён Рагнарсан працуе ў кінаіндустрыі Ісландыі з 2005 года. Пасля навучання акторскаму майстэрству ў Лос-Анджэлесе ён паступіў у Ісландскую кінашколу, дзе вучыўся рэжысуры і напісанню сцэнароў. «Уздымі планку» — яго дэбютны фільм. Рэжысёр зняў таксама два поўнаметражныя дакументальныя фільмы і некалькі кароткаметражных ігравых фільмаў. Цяпер, ва ўзросце 30 гадоў, ён вывучае акторскае майстэрства ў Ісландскім універсітэце мастацтваў і жыве са сваёй нявестай і двума дзецьмі.