КУЛ (НАВІНЫ З БЕЛАРУСІ)

Беларусь, я люблю цябе? Рэжысёры свету — класікі, гуру, сціплыя майстры малабюджэтнага кіно — экранізуюць самыя несусветныя беларускія навіны і дэманструюць творчую свабоду ад догмаў і абавязацельстваў.

У гэтым кінематаграфічным зіне раскіданыя па ўсім свеце рэжысёры пераносяць на экран самыя кранальныя і чадныя навіны з Беларусі. Вас чакаюць тэлефонныя зладзюжкі, цікток-буслы, самы маленькі замак на свеце і процьма ахвяр эпідэміі дэпрэсіі.

Мова арыгіналу: беларуская, руская, англійская, французская, чэшская
Субцітры: англійскія