МЯЦЕЛІЦА

Quo vadis, Беларусь, «без пуцi, без напрамку, без следу”?: усе адценні белага ў паэтычнай анімацыі паводле твора Канстанцыi Буйло

Завіруха. Бясконцае снежнае поле. Снег, якому няма канца. Табун белых коней праносіцца міма ланцуга зняволеных, якія валакуцца праз вечную ноч. Як цень перасякаецца са святлом, так смерць перасякаецца з жыццём. І гэтая стыхійнасць усё ніяк не канчаецца.

Мова арыгіналу: беларуская
Субцітры: англійскія