ЯК ЗДЫМАЦЬ БОДЗІ-ХОРАР

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Падчас здымак фільма грымёр Ізі Галінда павінен быў зрабіць страшныя язвы на скуры галоўнай гераіні ў выкананні акторкі Крысцін Куят Торп. Катастрофы чалавечага цела ўдаліся яму так добра, што ён разам з калегамі атрымаў нарвежскую кінапрэмію «Аманда» за грым. Сам Галінда ўвогуле прызнаецца, што «Хворая дзяўчына» — адна з самых улюбёных і дарагіх яму прац. Пра тое, як з дапамогай грыму прымусіць усіх паверыць у пагаршэнне загадкавай хваробы, Ізі распавядзе ў гутарцы з беларускай крэатыўнай візажысткай Аннай-Марыяй Кананенка адмыслова для «Паўночнага Ззяння».

Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую

Глядзіце падзею:
YouTube

Удзельнікі

Iзі Галінда, мастак у галіне пластычнага грыму і спецэфектаў (ЗША)

Ізі Галінда — спецыяліст у галіне пластычнага грыму і спецэфектаў. Ён вядомы сваімі працамі над фільмамі «Хворая дзяўчына» (2022), «Шчыгол» (2019) і «Homemakers» (2014). За фільм «Хворая дзяўчына» Ізі і яго калегі атрымалі нарвежскую кінапрэмію «Аманда» ў намінацыі «Найлепшы грым».

Анна-Марыя Кананенка, крэатыўная візажыстка (Беларусь)

Анна-Марыя Кананенка, крэатыўная візажыстка, родам з Мінска, цяпер жыве ў Тбілісі. Вучылася ў Беларускай акадэміі мастацтваў; засяроджана на стварэнні макіяжаў і грыму для здымак кліпаў, паказаў мод і кіно.