АД МАНІПУЛЯВАННЯ ДА ЦУДУ

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Што такое відэа ў сучасным свеце? Гэта любімыя фільмы, якія прымушаюць плакаць і смяяцца, інструмент прапаганды, спосаб трансляцыі ўласнага вобраза, смеццевы кантэнт або мастацтва? Адказы на гэтыя пытанні шукаюць рэжысёры стужкі «І сказаў кароль: што за цуд-машына!» Аксель Даніэльсан і Максімільен Ван Эртрык. Яны сустрэнуцца анлайн з беларускай відэаартысткай і кліпмейкеркай Каралінай Паляковай і распавядуць, як ствараўся фільм, цалкам заснаваны на архіўных кадрах, і колькі вірусных відэа давялося перагледзець аўтарам у працэсе.

Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую

Глядзіце падзею:
YouTube

Удзельнікі

Максімільен Ван Эртрык, Аксель Даніэльсан, кінарэжысёры, прадзюсары (Швецыя)

Максімільен Ван Эртрык — рэжысёр, прадзюсар і аператар французскага, нямецкага і шведскага паходжання. Пасля знаёмства з Акселем Даніэльсанам падчас вучобы ў кінашколе ў Гётэбаргу, Швецыя, яны знайшлі агульную кінамову і пачалі разам здымаць фільмы ў 2013 годзе. У тым жа годзе Ван Эртрык далучыўся да Plattform Produktion, супольнай вытворчай кампаніі, заснаванай прадзюсарам Эрыкам Хемендорфам і рэжысёрам Рубенам Эстлундам («Triangle of sadness»). У 2017 годзе Ван Эртрык і Даніэльсан знялі вельмі паспяховы кароткаметражны дакументальны фільм «Дзесяціметровая вежа», які ў 2017 годзе ўвайшоў у шорт-ліст прэміі «Оскар» і быў намінаваны на прэмію «Эмі». Прэм'еры іх кароткаметражных фільмаў адбываліся ў афіцыйных конкурсах у Берліне, Канах і Таронта.

Караліна Палякова, медыямастачка, фатографка, кліпмейкерка (Беларусь)

Караліна Палякова — медыямастачка, якая выкарыстоўвае фатаграфію, відэа і анімацыю. Караліна знаходзіць натхненне і факусуецца на музыцы, прыродзе, архітэктуры, людзях, гарадскіх падземных плынях, актывізме, культуры і журналістыцы. Аўтарка і рэжысёрка шматлікіх відэапрац, у тым ліку рэпартажаў і кліпаў беларускіх гуртоў «Ляпіс-98», «Brutto», «Drezden», «РСП», «Shuma».