Размова з рэжысёркамі фільма «Сэрца творцы»Чаму наіўныя мастакі такія любімыя і папулярныя ў кожнай краіне? Магчыма, таму што яны малююць з адкрытым сэрцам. У беларусаў ёсць Алена Кіш і Язэп Драздовіч, а на Фарэрскіх астравах — Сігрун Гунарсдоцір. Адна з самых знакамітых фарэрскіх мастачак сціпла жыве ў роднай вёсцы і бачыць свет сюррэальным і каляровым. У чым сакрэт яе абаяння і мудрасці і як персанажы карцін ажывалі на экране, рэжысёркі фільма «Сэрца творцы» Марыяна Мёркёр і Байнта а Торкілсхэйдж распавядуць у размове з беларускай арт-куратаркай Вольгай Кліп.
Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую
Глядзіце падзею там, дзе вам зручна: Facebook