АЎТСАЙДАРКІ, ЯКІЯ НЕ ЗДАЮЦЦА

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Рэжысёрка Аўльфрун Ёрнаўльфсдоцір — удзельніца жаночага блюзавага перформанс-гурта, які чэрпае натхненне ў няўдачах і якому яна прысвяціла сваю дэбютную стужку «Бэнд». Беларуская дыджэйка і арт-менеджарка Людміла Пагодзіна пагаворыць з Аўльфрун пра ўсё тое, што ёсць у гэтым фільме, — пра музыку, прыроду, фемінізм, а таксама пра няўдачы, якія робяць нас мацнейшымі.

Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую

Глядзіце падзею:
YouTube

Удзельнікі

Аўльфрун Ёрнаўльфсдоцір, кінарэжысёрка, акторка, пісьменніца (Ісландыя)

Аўльфрун Ёрнаўльфсдоцір — ісландская тэатральная і кінарэжысёрка, сцэнарыстка і акторка. Удзельніца Post Performance Blues Band, музычнага арт-калектыву, які знаходзіць натхненне ў правалах. Фільм «Бэнд» — рэжысёрскі дэбют Аўльфрун, прэм'ера якога адбылася на фестывалі дакументальнага кіно HotDocs у 2022 і які быў намінаваны як найлепшы дакументальны фільм на некалькіх міжнародных кінафестывалях: у Чыкага, Мюнхене, Глазга, на фестывалі Nordisk Panorama. Цяпер Аўльфрун працуе як рэжысёрка над мюзіклам для Рэйк'явікскага гарадскога тэатра і новым поўнаметражным фільмам Shitballs.

Людміла Пагодзіна, пісьменніца, дыджэйка, арт-менеджарка (Беларусь)

Людміла Пагодзіна - мультыдысцыплінарная мастачка з журналісцкім бэкграўндам з Беларусі, жыве ў Берліне. Людміла працуе пісьменніцай, дыджэйкай, арт-дырэктаркай, фатографкай. Сузаснавальніца арт-калектыву і прома-групы #KeepMinskWeird, суаўтарка і вядоўца інтэрв'ю-падкаста #KMWoice. Людміла працуе ў галіне музыкі, інтэрсекцыйнага фемінізму, правоў чалавека, сацыяльнай дасведчанасці і разнастайнасці.