Эксперткай і асноўнай спікеркай дыскусіі выступіць адвакатка і спецыялістка ў аўтарскім праве Марыя Колесава-Гудзіліна. Яна закране сітуацыю з аўтарскім правам у Беларусі ўвогуле, а таксама разбярэ асобныя кейсы, з якімі сутыкаюцца фільммейкеры. Як легальна зладзіць кінапаказ для сяброў у кавярні? Ці можа пірацтва быць у добрых мэтах? З якімі праблемамі сутыкаюцца рэжысёры, калі выкарыстоўваюць архіўныя ці стокавыя кадры? Як працуе аўтарскае права ў выпадку штучнага інтэлекту? На гэтыя ды іншыя пытанні Марыя адкажа падчас дыскусіі, у якой таксама возьмуць удзел рэжысёры і кліпмейкеры Арцём Лобач, Мікіта Лаўрэцкі ды Караліна Палякова, а таксама праект Кінакіпа. Мадэраваць размову будзе дырэктарка «Паўночнага Ззяння» Воля Чайкоўская.
Мова iвента: беларуская, руская
Глядзіце падзею: YouTube