У ВАЙНЫ НЕ ДЗІЦЯЧЫ ТВАР

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Рэжысёрка Аліса Каваленка здымала фільм «Мы не згаснем» з 2019 па 2022 год у Луганскай вобласці. Яна паказала гісторыі пяцярых падлеткаў, якія, як і ўсе тынэйджары, слухаюць музыку, малююць, гуляюць і свецяцца марамі насуперак страшнай рэчаіснасці навокал. Пра тое, што жанчына-рэжысёрка адчувае на вайне і як выглядае дзяцінства на лініі фронту, Аліса распавядзе ў размове з дырэктаркай «Паўночнага ззяння» Воляй Чайкоўскай.

Мова iвента: украінская, беларуская

Глядзіце падзею:
YouTube

Удзельнікі

Аліса Каваленка, кінарэжысёрка, аўтарка фільма «Мы не згаснем» (Украіна)

Аліса Каваленка — украінская рэжысёрка-дакументалістка, уганараваная шматлікімі прэміямі. Яна нарадзілася і вырасла ў Запарожжы на паўднёвым усходзе Украіны і вывучала дакументалістыку ў Нацыянальным універсітэце тэатра, кіно і тэлебачання імя Карпенкі-Карага ў Кіеве і ў школе Анджэя Вайды ў Варшаве. Сусветная прэм'ера яе дэбютнага поўнаметражнага дакументальнага фільма «Аліса ў краіне вайны» — асабістага дзённіка праз рэвалюцыю і вайну ва Украіне — адбылася на конкурсе дэбютаў IDFA 2015. «Хатнія гульні», сацыяльная казка пра разбітыя мары юнай футбалісткі, была паказаная на Sheffield Doc/Fest 2018 і зноў была адабраная на IDFA (Best of Fests 2018). У 2021 годзе «Хатнія гульні» стаў першым украінскім творчым дакументальным фільмам, набытым Netflix. У 2018 годзе Аліса выступіла рэжысёркай і каардынатаркай 10-серыйнага дакументальнага серыяла «Прыгожая гульня» на заказ Current Time TV. Сусветная прэм'ера яе апошняга дакументальнага фільма «Мы не згаснем» адбылася на Berlinale Generation 2023 і была намінавана на прэмію Berlinale Documentary Award.

Воля Чайкоўская, кінарэжысёрка, прадзюсарка, дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне» (Беларусь)

Воля Чайкоўская — беларуская прадзюсарка і рэжысёрка, цяпер жыве ў Эстоніі і працуе з кінакампаніяй Allfilm Production. Атрымала дыплом магістра па спецыяльнасці «рэжысура і прадзюсаванне дакументальнага кіно» Балтыйскага ўніверсітэта кіно і медыя ў Таліне. Заснавальніца Незалежнага беларускага кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра VODBLISK, сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі.