Псіхалагічны партрэт чалавека, які дакументаваў жудасці вайны на працягу 25 год, але якому нечакана давялося сутыкнуцца з новай барацьбой унутры сябе
Ян Граруп жыве нібыта ў надзвычайным становішчы: на працы ваенным фатографам ён часта рызыкуе сваім жыццём, а калі вяртаецца дадому ў Капенгаген, яму даводзіцца быць бацькам чатырох дзяцей. Раптам ён становіцца бацькам-адзіночкам, калі высвятляецца, што яго былая жонка сур’ёзна хворая на рак. Яго праца ў зоне ваеннага канфлікту Масул заключаецца ў тым, што ён суправаджае войскі Ірака, якія змагаюцца супраць Ісламскай Дзяржавы. Але больш за тое, сваю працу ён павінен балансаваць з роляй бацькі — адзінага карміцеля ў сям’і. Яну даводзіцца нанова заваёўваць давер сваіх дзяцей, які ён страціў падчас шматгадовага жыцця ў «мімалётным» рэжыме. Аднак яго амбіцыяй і дагэтуль застаецца жаданне быць найлепшым у свеце ваенным фатографам. Як могуць бомбы і снайперы сумяшчацца з адказнасцю за жыццё чатырох дзяцей? Ці магчыма заставацца звычайнай сям’ёй? Ваенны фотакарэспандэнт — гэта псіхалагічны партрэт чалавека, які дакументаваў жудасці вайны на працягу 25 год, але якому нечакана давялося сутыкнуцца з новай барацьбой унутры сябе.
Мова арыгіналу: дацкая, англійская, арабская Субцітры: беларускія | англійскія