ШВЕДСКІЯ КАРОТКАМЕТРАЖКІ: ДЖАМІЛА

Джаміла і яе сябры трэніруюцца перад выступам на шоу талентаў, і нічога не можа адцягнуць яе ўвагу. Нават пытанне малодшай сястры Лэйлы, ці атрымае іх сям'я палітычны прытулак. Але, калі паліцыя раптам прыходзіць у школу, Джаміла пачынае хвалявацца. Ці паставіць гэты выступ пад пагрозу іх бяспеку, ці трэба ёй адмовіцца ад удзелу і тым самым рызыкаваць сяброўствам?

Мова арыгіналу: шведская
Субцітры: беларускія | англійскія