Брусель больш не ўспрымаецца як месца на мапе, сёння гэта ахутаны міфамі цэнтр, дзе выносяцца рашэнні адносна будучыні Еўропы
Брусель больш не ўспрымаецца як месца на мапе, сёння гэта ахутаны міфамі цэнтр, дзе выносяцца рашэнні адносна будучыні Еўропы. У Бруселі сабраліся самыя бліскучыя розумы еўрапейскіх краін: былыя кіраўнікі дзяржаў, высокапастаўленыя чыноўнікі, саветнікі, перакладчыкі, а таксама сем’і ўсіх гэтых людзей. Разам яны складаюць нейкую асобную планету, якая кіруецца адмысловымі законамі і карыстуецца новымі шляхамі зносін. Гэта месца высокай канцэнтрацыі моцы і камфорту. Трывога, якую выклікалі напады на Брусель у 2016 годзе, застала ўсіх неспадзеўкі, і пытанне, ці варта заставацца на планеце Брусель, паўстае ўсё часцей. Навіны пра Брэксіт сталі зусім іншым узрушэннем у агульнапрынятым цэнтры Еўропы.
Мова арыгіналу: латвійская Субцітры: беларускія | англійскія