Пратаганістам фільму з'яўляецца 28-гадовы хлопец з Крыма. Пасля анэксіі паўвострава Павел пераязджае ва ўкраінскую вёску. Сябры дапамаглі яму набыць невялікі дом, у якім ён жыве зараз. Бацькі Паўла не маглі пакінуць сваю хатнюю гаспадарку і вырашылі застацца ў Крыме, змірыўшыся з новым ладам жыцця. Павел не хоча вяртацца ў акупаваны Крым, ён будуе новае жыццё на новым месцы. Але яму складана інтэгравацца ў новае грамадства. Яму лягчэй заставацца ў адзіноце.
Мова арыгіналу: руская, украінская Субцітры: англійскія