Гісторыя пра бескампраміснага чалавека, душа якога сапсаваная нястомным імкненнем да сваёй мары.
«Праўда і справядлівасць» — гэта гісторыя пра бескампраміснага чалавека, душа якога сапсаваная нястомным імкненнем да сваёй мары. Эстонія, 1870 г. Малады і непахісны Андрэс разам са сваёй жонкай Kрот прыязджаюць на хутар, набыты ў пазыку, каб пачаць новае жыццё. Апусцелы і занядбаны хутар паміж балотамі павінен ператварыцца ў багатае і шчаслівае месца, якое будзе карміць усю сям'ю. Андрэсу і Крот усяго толькі патрэбна: пераўтварыць зямлю ў пладародную, пераканаць суседа ў тым, што супрацоўніцтва - гэта добра, і выхаваць сына, які атрымае ў спадчыну бацькоўскае багацце. Але калі прырода адмаўляецца падпарадкоўвацца, сусед аказваецца супернікам, а Kрот працягвае нараджаць дачок замест сыноў - будучыня перастае здавацца такой прывабнай. Андрэс імкнецца знайсці выйсце з замкнёнага кола. У сваім адчайным пошуку праўды і справядлівасці - ад суда, карчмы і Бібліі, ён ахвяруе сваёй сям’ёй, сваімі сябрамі і ў канчатковым выніку самім сабой.
Мова арыгіналу: эстонская Субцітры: рускія | англійскія