НА СУВЯЗІ (АЛЬМАНАХ)

Дэбютныя работы маладых рэжысёраў-кінадакументалістаў, аб'яднаныя тэмай сацыяльнай ролі інтэрнэту ў нашым жыцці

«У чатырох сценах»
Аўтар сцэнарыя Кацярына Стаброўскі, рэжысёр Максім Швед, аператар Аляксандр Уласаў.
Фільм распавядае пра Аляксандра Макарчука. Інвалід, прыкаваны да ложка, ён не выпаў з сацыяльнага жыцця, стварыў школу дыстанцыйнага навучання «У Савы», дзе дапамагаюць вывучаць замежныя мовы.

«Прывітанне. Чаму маўчыш?»
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Ксенія Галубовіч, аператар Аляксандр Уласаў.
Герой фільма Саша — глуханямы хлопец. Як кожнаму чалавеку, яму таксама хочацца знайсці сваю адзіную, стварыць сям`ю. У гэтым ён спадзяецца на сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце. Але ў жыцці ўсё складваецца не так проста.

«Усе мерапрыемствы па плане»
Аўтар сцэнарыя Марта-Дарыя Клінава, рэжысёр Алесь Лапо, аператар Аляксандр Уласаў.
Малады чалавек Дзяніс Дашкевіч — дырэктар сельскага Дома культуры ў аграгарадку Побалава Рагачоўскага раёна. Спрабуючы знайсці новыя аспекты працы культурнага ачага на вёсцы, ён плануе стварыць кампутарны клас для пажылых людзей. Але ў рэальнасці гэтая ідэя сустракае шмат цяжкасцяў, абумоўленых псіхалогіяй сельскага жыхара і узростам.

«Патрэбны людзі»
Аўтары сцэнарыя Вольга Драчук, рэжысёр Вераніка Бандаровіч, аператар Сяргей Мілешкин.
Фільм прысвечаны працы пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», аснову якога складаюць добраахвотнікі, людзі, неабыякавыя да чужога гора.

Мова арыгіналу: руская
Субцітры: англійскія