МЕЖЫ

Ідэя і гісторыя фільма пачынаюцца ў цягніку: запіс паведамлення на мабільным тэлефоне раптам спыняецца пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы. Рэальная сітуацыя пераходзіць у мастацтва: кароткае паведамленне становіцца дакументальным лістом, паэтычнай медытацыяй рэжысёркі на тэму важнасці і паўсюднасці межаў — у геаграфіі, гісторыі і кінематаграфіі. З пастаянным гулам на фоне мы сочым за аўтаркай у яе экзістэнцыянальным падарожжы па чатырох гарадах, якое складаецца з кадраў і відэазапісаў, зробленых яе бацькам 25 гадоў таму. Гэтыя кадры заўсёды прыводзяць нас да нейкіх бачных ці нябачных межаў.

Мова арыгіналу: руская
Субцітры: англійскія