Пачуцці па-за межамі

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Ромас Забараўскас, які раней быў госцем «Паўночнага Ззяння» з фільмам «Ад Літвы не ўцячы», гэтым разам прэзентуе новую стужку «Адвакат». У аснове, як заўжды, гісторыя ЛГБТ-людзей, каханню якіх замінаюць межы, дзяржаўныя і сацыяльныя. Пра адзіноту, пачуцці на адлегласці і праблемы ЛГБТК-людзей у посткамунічтычных краінах з Ромасам Забараўскасам пагаворыць беларускі ЛГБТ-актывіст Коля Анціпаў.

Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую

Глядзіце падзею:
YouTube

Удзельнікі


Коля Анціпаў

Коля Анціпаў, дызайнер, ЛГБТ+ праваабаронца і сузаснавальнік антыдыскрымінацыйнага ЛГБТ+ праекта MAKEOUT, які дапамагае ўзмацніць голас ЛГБТ+ супольнасці ў Беларусі. Коля захапляецца пашырэннем правоў і магчымасцяў супольнасцяў, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, і верыць у іх творчы патэнцыял, які дапамагае мяняць свет.

Ромас Забараўскас

Ромас Забараўскас здымае правакацыйныя, пазажанравыя фільмы, у аснове якія ляжаць гісторыі квір-людзей. Ромас сумяшчае прасоўванне сваіх фільмаў з сацыяльным актывізмам. Адкрыты гей і публічная асоба з самага пачатку сваёй кар'еры, Ромас шырока вядомы як актывіст, які выступае за правы ЛГБТК+ у роднай Літве і за мяжой.