Паўночнае ззянне каштоўнасцяў

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Філосафка Вольга Шпарага гутарыць з пісьменніцай Анкай Упалай пра Паўночную Еўропу і Беларусь, пра тое, што нас яднае, а што адрознівае, і чаму карыснаму мы можам вучыцца ў іх, а яны ў нас.

Мова iвента: беларуская, руская

Глядзіце падзею:
YouTube

Удзельнікі


Анка Упала

Анка Упала — пісьменніца, перакладчыца (з англійскай, фінскай і шведскай моваў), аўтарка аўтабіяграфічнай кнігі «На заснежаны востраў». Стыпендыятка фонда культуры Артыка Свальбард, 2019, намінаваная нарвежскім ПЭН-цэнтрам. Правяла на востраве Шпіцберген два месяцы падчас палярнай ночы.

Вольга Шпарага

Вольга Шпарага — філосафка, кандыдатка філасофскіх навук. Вывучала філасофію ў Беларусі і Нямеччыне. Выкладала ў ЕГУ ў Мінску і Вільні з 2001 па 2014 гады. Стажыравалася і выкладала ва ўніверсітэтах і навуковых цэнтрах Чэхіі, Польшчы, Літвы, Нямеччыны і ЗША. Аўтарка манаграфій «Супольнасць-пасля-Халакосту: на шляху да грамадства інклюзіі» і «Абуджэнне палітычнага жыцця: Эсэ пра філасофію публічнасці». Кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» каледжа ECLAB.