Як літоўская кінаіндустрыя змагаецца з сексуальным харасментам пасля руху #metoo

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

У 2017 годзе рух #metoo і асобныя гучныя выпадкі ў літоўскай кінаіндустрыі прымусілі ацаніць маштаб сэксуальных дамагальніцтваў і зрабіць захады для бяспекі творчага і працоўнага асяродка. Літоўскі кінацэнтр выступіў у абарону правоў жанчын і ў 2019 годзе запусціў праект, скіраваны на тое, каб кінаіндустрыя стала бяспечным асяродкам для ўсіх удзельнікаў. Пра тое, як змянілася кінасупольнасць пасля руху #metoo распавядзе кіраўніца аддзелу прамоцыі фільмаў Літоўскага кінацэнтру Давіле Бутноруце.

Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую

Глядзіце падзею:
YouTube

Удзельнікі

Давіле Бутноруце

Давіле Бутноруце, кіраўніца аддзелу прамоцыі фільмаў Літоўскага кінацэнтра. Займаецца прасоўваннем літоўскіх фільмаў па ўсім свеце, наладжваннем партнёрскіх стасункаў і рэпрэзентацыяй літоўскай кінаіндустрыі.

Воля Чайкоўская

Воля Чайкоўская — беларуская прадзюсарка і рэжысёрка, цяпер жыве ў Эстоніі і працуе з кінакампаніяй Allfilm Production. Атрымала дыплом магістра па спецыяльнасці “рэжысура і прадзюсаванне дакументальнага кіно” Балтыйскага ўніверсітэта кіно і медыя ў Таліне. Заснавальніца Незалежнага беларускага кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра VODBLISK, сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі.