Дырэктарка Шведскага кінаінстытута Анна Сёрнер распавядзе пра тое, як праходзіць адбор і фінансуецца кіно ў Швецыі і як гэты досвед можна скарыстаць у Беларусі.
Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую
Анна Сёрнер – дырэктарка Шведскага кінаінстытута. Яна заняла гэты пост 1 кастрычніка 2011 года. На гэтай пасадзе Анна асабліва надае ўвагу праблемам гендарнай роўнасці ў кінаіндустрыі.
Воля Чайкоўская
Воля Чайкоўская — беларуская прадзюсарка і рэжысёрка, цяпер жыве ў Эстоніі і працуе з кінакампаніяй Allfilm Production. Атрымала дыплом магістра па спецыяльнасці “рэжысура і прадзюсаванне дакументальнага кіно” Балтыйскага ўніверсітэта кіно і медыя ў Таліне. Заснавальніца Незалежнага беларускага кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра VODBLISK, сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі.