ЦЕЛА НЕ ЗДАЕЦЦА

Зборнік гісторый ад бодзiпазiтыўных брытанцаў — пра шлях да прыняцця сябе скрозь гвалт і цкаванне

Роры — культурыст, які непрабудна трэніраваўся і з-за пастаяннага пераядання зарабіў расстройства харчовых паводзінаў. Моджо — дзяўчына, якая вырасла ў фэтфобной сям'і і перажыла згвалтаванне, на якое яе маці закрыла вочы. Імаджэн — актывістка, якая змагалася са сваёй лішняй вагой, але так і не перамагла ні яе крынiцы, ні забабоны ў грамадстве і найбліжэйшым асяроддзі. Гісторыі кожнага з гэтых герояў становяцца кранальным прызнаннем не толькі сабе, але і гледачу. Дакументальны фільм «Цела не здаецца» збірае меркаванні самых розных людзей — ад спартсменаў да iнфлюэнсераў — і спрабуе адказаць на пытанне аб тым, чаму соцыум да гэтага часу негатыўна рэагуе на людзей з лішняй вагой і ці можна ўсім разам перамагчы дыскрымінацыю. Знятае ў Вялікабрытанii кіно эстонскай журналісткі Марыян Высумец не спыняецца толькі на кідкіх актывiсцкiх лозунгах. «Цела не здаецца» — сапраўднае паглыбленае вывучэнне харчовай культуры: ад развіцця індустрыі фаст-фуду і папулярызацыі дыет да ўплыву падступнага капіталізму і траўм дзяцінства. Апошняе становiцца трагічным адкрыццём гэтага фільма: ледзь не ў кожным сваім герою рэжысёрка знаходзіць сумную гісторыю гвалту, непрыняцця і пастаянных кпінаў.

Мова арыгіналу: англійская
Субцітры: рускія | англійскія