НАЙПРЫГАЖЭЙШЫ ХЛОПЧЫК У СВЕЦЕ

Найпрыгажэйшы хлопчык ператвараецца ў найсумнейшага мужчыну: дакументальны фільм пра юную зорку «Смерці ў Венецыі» і згубную славу

У 1970 годзе італьянскі класік Лукіна Вісконці аб'ездзіў увесь свет у пошуках акцёра-падлетка для фільма «Смерць у Венецыі» — рэжысёр шукаў не проста хлопчыка, а «само ўвасабленне дасканалай прыгажосці». Нарэшце ў Стакгольме ён сустрэў сарамлівага бялявага хлапца Б'ёрна Андрэсэна і ў той жа час зрабіў яго сусветнай зоркай: «самы прыгожы хлопчык у свеце» пабываў на ўсіх галоўных тусоўках кіношнай багемы, прыхільніцы з нажніцамі палявалі за яго кудзерамі, а ў Японіі 15-гадовага юнака ахрысцілі першым поп-ідалам з Захаду. Праз 50 гадоў Б'ёрн Андрэсэн — мужчына з доўгай, як у Гэндальфа, сівой барадой і безуважным позіркам, мужчына, якi ледзь зводзіць канцы з канцамі ў бруднай сацыяльнай кватэры і ў апошні раз спрабуе вярнуць жыццё ў нармальнае рэчышча. Рэжысёры Крысціян Петры і Крысціна Ліндстром пераглядаюць архіўныя запісы паўвекавой даўнасці, гартаюць пажоўклую прэсу і слухаюць каментары самога Андрэсэна, спрабуючы зразумець, якім чынам ранняя слава можа зламаць лёс чалавека і чаму ў кінабізнесе зорны статус значна важнейшы за душэўны дабрабыт. Пасля прома-туру «Смерці ў Венецыі» юны акцёр, які яшчэ да здымак перажыў самагубства маці, апынуўся не патрэбным Вісконці. Б'ёрн быў выкінуты на абочыну кінаіндустрыі ў статусе акцёра адной ролі, няўдала пачаў музычную кар'еру і ў 80-х страціў маленькага сына, пасля чаго надоўга ўпаў у дэпрэсію. Яго гэткі ж сумны дакументальны партрэт не выносіць прысудаў старому свету селебрыці, але задае рытарычнае пытанне — ці мог Андрэсэн быць нашмат больш шчаслівы, калі б ніколі не быў «найпрыгажэйшым хлопчыкам у свеце»?.

Мова арыгіналу: англійская, французская, італьянская, японская, шведская
Субцітры: беларускія | англійскія