Пяшчотны рэвізіянісцкi вестэрн у лапландскiх пейзажах — з крытыкай капіталізму і таксічнай маскуліннасці
Заснежаная халодная Лапландыя. Хлопец Рупi разрываецца паміж працай у шахце на адыёзнага Кары, якi падсадзіў усіх у акрузе на наркотыкі і алкаголь, і дапамогай бацьку-аленяводу, чыё жыццё ўдосталь атруцілі гіганцкія карпарацыі. Усё становіцца толькі горш, калі герой спрабуе скарыць сэрца прыгажуні Рыiты — тая не проста замужам за безнадзейным рокерам-няўдачнікам, але яшчэ і стала мэтай нумар адзін для юрлівага боса Рупi. Страсці распальваюцца, любоўная гісторыя ўсё больш нагадвае дзівацкі трылер, а маладому шахцёру трэба будзе зрабіць выбар усяго свайго жыцця. «Апошнія» прэтэндавалi ў 2021 годзе ад Эстоніі на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Лепшы замежны мастацкі фільм». Хоць у шорт-ліст карціна так і не патрапіла, няцяжка здагадацца, чаму выбар лакальнага оскараўскага камітэта ўпаў менавіта на яе. Гэта не проста пяшчотная і неверагодна прыгожая гісторыя кахання на фоне лапландскага пейзажу, але яшчэ і вестэрн (хіба што дзеянне разгортваецца не на Дзікім Захадзе, а на асляпляльна белай Поўначы) пра тое, наколькі цесна звязаныя таксічная маскуліннасць і капіталістычная сістэма. «Апошнія» — фiльм, якi ўвабраў у сябе ўвесь лакальны каларыт, але пры гэтым застаўся ўніверсальна зразумелым жанравым кіно, дзе ў саўндтрэку змешваюцца сінтэзатары легендарнага савецкага і эстонскага кампазітара Свэна Грунберга са шлягерамі Боба Дылана і Джона Ленана.
Мова арыгіналу: фінская Субцітры: рускія | англійскія