Трывожная драма пра безразважнае жыццё эксцэнтрычнай жанчыны ў вялікім горадзе, якая ідзе па слядах серыяла «Флiбэг» і фільмаў братоў Сэфдзi
У маладой нарвежкі Грыт (Біргіта Ларсен з «Недарэчнага чалавека») нервовы погляд, худыя рукі і бясконцыя творчыя амбіцыі: дзяўчына называе сябе мастачкай, якая займаецца «распрацоўкай рытуалаў». Яна збіраецца паставіць маштабны тэатральны перформанс пад назвай «Белае запаленне» — з вострай крытыкай абыякавай багатай Скандынавіі і прэтэнзіяй на пахаванне капіталізму і патрыярхату. Пасля таго як заяўку Грыт на грант адхіляюць з-за недахопу прадзюсерскага досведу, гераіня пачынае ўкараняцца ў тэатральнай тусоўцы Осла, красці чужыя ідэі, падманваць людзей і ўсё больш губляць сувязь з рэальнасцю. Усё гэта адбываецца з-за яе абуральнай бяздарнасці ці, наадварот, недаацэненага таленту? Вырашаць прыйдзецца гледачу. Рэжысёрка Ітонье Сёймер Гютормсэн апускае ў вір творчых будняў галоўнай гераіні з дапамогай энергічнай ручной камеры, пульсуючых плёначных кадраў і нагнятаючай саспенс музыкі Эрыка Юнггрэна — ветэрана нарвежскага хэві-металу. За дакладна вытрыманы рытм стужкi адказваў у тым ліку выбітны польскі мантажор Міхал Лешчылоўскi, які працаваў з Андрэем Таркоўскім. «Грыт» часткова зняты на мяжы гульнявога і дакументальнага кіно: на шляху галоўнай гераіні сустракаюцца вядомыя прадстаўнікі культурнай сцэны Нарвегіі, якія граюць саміх сябе.
Мова арыгіналу: нарвежская, англійская Субцітры: беларускія | англійскія