Апісанне
Размова пра канфлікт вёскі, горада і пакаленняў з нагоды фільма "Персона нон грата"
Канфлікт гораду і правінцыі, багемнага ладу жыцця ды кансерватыўных вясковых традыцый, актуальны як для Даніі, гэтак і для Беларусі. Для рэжысёркі Лізы Есперсэн драмедзі «Персона нон грата» мае аўтабіяграфічныя рысы, бо ў юнацтве аўтарка, гэтаксама як і яе гераіня, перабралася з вёскі ў вялікі горад. Гісторыяй стварэння фільма адмыслова для «Паўночнага Ззяння» яна падзеліцца ў размове з кінакрытыкам Variety Алісай Сайман.
Мова iвента: англійская з беларускімі субтытрамі
Удзельнікі
Ліза Есперсэн. Кінарэжысёрка, аўтарка фільму "Персона нон грата" (Данія)
Ліза Есперсэн нарадзілася ў 1988 годзе ў вясковай мясцовасці ў Даніі. Вучоба ў European Film College узгадавала яе зацікаўленасць стварэннем кіно. Пазней яна таксама навучалася ў National Film School of Denmark. Ліза выступіла рэжысёркай некалькіх кароткаметражных фільмаў. Яе работы паказваюць камічны бок экзістэнцыйнага крызісу чалавека. Асаблівую ўвагу прыцягнула яе выпускная стужка "September", у якой рэжысёрка даволі дакладна і выразна малюе жанчыну шасцідзесяці гадоў і цяжкасці, з якімі яна сутыкаецца ў гэтым узросце. У 2020 годзе адбылася прэм'ера дэбютнага поўнаметражнага фільма Лізы "Persona non Grata", які спрадзюсавала кампанія Hyæne Film.
Аліса Сайман. Куратарка кіно і кінакрытык у выданні Variety (Англія/ЗША)
Аліса Сайман ужо больш за 25 гадоў працуе куратаркай кіно. Яна займае пасаду галоўнай куратаркі праграмы кінафестываля Палм Спрынгз і пасаду куратаркі на міжнародным фестывалі ў Мінеаполісе. Кар'ера Алісы пачалася ў аддзеле кіно ў Walker Art Center у Мінеапалісе, штат Мінесота, і працягнулася ў International Museum of Photography at George Eastman House ў Рочэстэры, штат Нью-Ёрк. Яна таксама працавала намесніцай дырэктара і адборшчыцай фільмаў у цэнтры кіно ўстановы School of the Art Institute на працягу 12 гадоў, за што ў 1999 годзе яе назвалі жыхаркай года ў Чыкага. Сёння Аліса не толькі курыруе кінафестывалі, але таксама піша пра фільмы для выдання Variety у ЗША. Яе запрашалі на кінафестывалі ў Пусане, Белградзе, Амстэрдаме, Сараева, Сан-Францыска, Тарына, Любляне, Сочы, Клуж-Напоцы, Ванкуверы і Манрэалі. Яна сябра Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў і Чыкагскай асацыяцыі кінакрытыкаў. Цяпер працуе ў Лондане і Чыкага.