Апісанне
Пітчынг кінапраектаў з тэлеканалам "Настоящее время"
Кінафестываль «Паўночнае Ззянне» супольна з тэлеканалам «Настоящее время» ладзіць пітчынг беларускіх кінапраектаў. Да разгляду прымаюцца эмацыйныя гісторыі пра жыццё людзей у Беларусі, распрацаваныя на любым узроўні: ад ідэі да гатовага матэрыялу. У межах пітчынгу беларускія рэжысёры змогуць прэзентаваць свае праекты і атрымаць кансультацыю прафесіяналаў. Найлепшыя гісторыі будуць рэалізаваныя на тэлеканале «Настоящее время».
Удзельнікі
Аліна Рудніцкая. Кінарэжысёрка, крэатыўная прадзюсарка аддзелу дакументальнага кіно тэлеканалу "Настоящее время"
Аліна Рудніцкая - кінарэжысёрка і прадзюсарка, з дакументальнымі фільмамі працуе з 2002 года. Прадстаўніца знакамітай піцерскай школы дакументальнага кіно. Уладальніца Гран-пры і Спецыяльнага прыза Артдокфэст. Лаўрэатка Расійскай Нацыйнальнай прэміі "Лаўровая ветка" і прэміі кінакрытыкаў Расіі "Белы слон". Яе працы дэманстраваліся ў шмат якіх краінах свету і заваявалі шматлікія прызы на фестывалях у Лейпцыгу, Мадрыдзе, Таронта, Загрэбе, Берліне, Белградзе, Маскве і Санкт-Пецярбурзе. У якасці сябра журы працавала на фестывалях IDFA, ММКФ, Варшаўскім кінафестывалі. У 2020 годзе Аліна пераехала ў Прагу, дзе працуе крэатыўным прадзюсарам аддзела дакументальнага кіно тэлеканала "Настоящее время".
Наталля Аршаўская. Выдаючая рэдактарка тэлеканалу "Настоящее время"
Наталля Аршаўская далучылася да тэлеканала «Настоящее время» у жніўні 2016 года. Займаецца пошукам і адборам найлепшых у свеце дакументальных фільмаў для праграмы «Реальное кино», што знаёміць рускамоўную публіку са светам дакументальнага кіно. С 2017 года Наталля працуе выдаючай рэдактаркай каналу. Дагэтуль пад яе кіраўніцтвам выйшла 14 фільмаў, сярод якіх носьбіты шматлікіх ўзнагарод «Свидетели Путина» і «Горбачев. Рай» Віталія Манскага, «Прощание со Сталиным» Сяргея Лазніцы, а таксама такія творы шматспадзёўных маладых рэжысёрак як «Домашние игры» Алісы Каваленка, «Поёт Ивано-Франковсктеплокомунэнерго» Надзі Парфан і «Земля голубая, будто апельсин» Ірыны Цілык.