Вядомы і невядомы Аалта (У ЗАПІСЕ)

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Размова з рэжысёркай Вірпі Суутары

Знакаміты фінскі архітэктар, аўтар самых душэўных мадэрнісцкіх будынкаў і выкшталцоных крэслаў, вядома ж, быў незвычайнай асобай. Характар майстра і яго сямейную гісторыю ў дакументальным байопіку раскрывае рэжысёрка Вірпі Суутары. У размове з архітэктарам Дзмітрыем Задорыным яна распавядзе пра тое, як удалося паяднаць у фільме архітэктуру і каханне, і ці можна казаць пра класіка ўсю праўду без прыкрасаў.

Мова iвента: англійская з беларускімі субтытрамі

Удзельнікі

Вірпі Суутары. Рэжысёрка, прадзюсарка, аўтарка фільму "Аальто" (Фінляндыя)

Вірпі Суутары - фінская рэжысёрка і прадзюсарка. Жыве і працуе ў Хельсінкі. Сябра European Film Academy. Атрымала ступень ганаровага доктара мастацтваў у Лапландскім універсітэце і выкладала з 2012 па 2016 год. Яе фільмы паказвалі ва ўсім свеце. Унікальны стыль і эмацыйная манера аповеду прынеслі Вірпі не адну ўзнагароду. Фільм "The Idle Ones" (2002) быў намінаваны на ўзнагароду Best European Documentary на European Film Awards. Вірпі таксама атрымала тры ўзнагароды Jussi Awards и некалькі ўзнагародаў Best Nordic Documentary на фестывалі Nordisk Panorama. Апошняя праца Вірпі, дакументальны фільм "Aalto", атрымаў тры намінацыі ў 2021 годзе.

Дзмітрый Задорын. Архітэктар і гісторык архітэктуры, аўтар кнігі "Minsk. Architectural Guide" (Нідэрланды/Беларусь)

Дзмітрый Задорын - архітэктар і гісторык архітэктуры. З 2013 года піша і выкладае на тэмы савецкай архітэктуры, масавай забудовы і ў прыватнасці беларускай архітэктуры. Сааўтар кнігі "Да тыпалогіі савецкага тыпавога домабудаўніцтва" (2015) і аўтар "Архітэктурнага правадніка па Мінску" (2018).