Маё цела - мая справа (У ЗАПІСЕ)

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Рашучая размова пра бадзі-шэймінг і стэрэатыпы пра жаночае цела

Цела можа быць крыніцай асалоды або вечнай незадаволенасці сабой, інструментам для дасягнення поспеху і нават пляцоўкай для эксперыментаў. Як грамадства ўплывае на нашыя стасункі з уласным целам? На шчырую размову пра бодзішэймінг і бодзіпазітыў рэжысёрку фільма «Цела не здаецца» Марыян Высуметс запрашае дырэктарка кінафестывалю «Паўночнага Ззянне» Воля Чайкоўская.

Мова iвента: англійская з беларускімі субтытрамі

Удзельнікі

Воля Чайкоўская. Дырэктарка кінафестывалю "Паўночнае Ззянне", прадзюсарка, рэжысёрка (Эстонія/Беларусь)

Воля Чайкоўская - прадзюсарка і рэжысёрка з Беларусі, жыве ў Эстоніі. Воля мае журналісцкую адукацыю і 11-гадовы досвед працы ў медыя. Атрымала ступень магістра рэжысуры і прадзюсавання ў Baltic Film and Media School (Талін, Эстонія). У 2016-м заснавала кінакампанію Volia Films, зарэгістраваную ў Эстоніі і Беларусі. У тым жа годзе Volia Films знялі поўнаметражны дакументальны фільм «Дарога» (рэж. Дзмітрый Калашнікаў) і прэзентавалі яго на IDFA First Appearance Competition. Агулам стужка пабачыла больш за 80 кінафестываляў. Да таго ж, Воля ўваходзіць у лік сябраў Еўрапейскай кінаакадэміі і праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў, яна заснавальніца і кіраўніца «Паўночнага ззяння». У 2019-м Воля далучылася да кінакампаніі Allfilm як прадзюсарка і рэжысёрка, а цяпер актыўна працуе над трыма праектамі.

Марыян Высуметс. Рэжысёрка дакументальнага кіно, журналістка, тэлевядучая (Эстонія)

Марыян Высуметс - эстонская журналістка і тэлевядучая. Заснавальніца кінакампаніі Lola Films, пры падтрымцы якой зняла свой першы дакументальны фільм "The Body Fights Back". Кар'ера Марыян пачалася з рэпартажаў пра здароўе. Пазней яна стала рэжысёркай дакументальных фільмаў і дыктаркай навінаў на эстонскі тэлеканале Channel 2. Найвялікшую папулярнасць атрымалі яе рэпартажы 2019 года пра пратэсты падчас Брэксіту і пра фанатаў Еўрабачання ў Ізраілі. У 2020 годзе Марыян атрымала ўзнагароду Best Television Reporter на Estonia Film and Television Awards. Марыян мае ступень бакалаўра гістарычных навук. Яна вырашыла, што веды менавіта ў гэтай сферы дапамогуць ёй дасягнуць вяршыняў у журналістыцы. Дыпломную працу яна пісала на тэму савецкай прапаганды на эстонскі радыё ў 1940-1941 гадах. Ідэю сумневу ў важнасці палітычнага парадку можна даволі часта сустрэць у яе працах. Цяпер Марыян з'яўляецца студэнткай London Film Academy. У сваіх фільмах яна праз выяву і апавяданне звяртае ўвагу на сэнс рэчаў, якія мы не заўважаем у штодзённым жыцці. Яна верыць - і даказвае, - што новае нараджаецца на скрыжаванні дысцыплінаў і навук, у яе выпадку гісторыі, журналістыкі і кінематографа.