Апісанне
Размова пра трэнды ў гульнявым кіно і аўтарскае бачанне
Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў новага эстонскага кіно, рэжысёр Вейка Ыунпуу сустрэнецца з дырэктаркай Паўноўночнага Ззяння Воляй Чайкоўскай. Яны пагавораць пра новы фільм «Апошнія», праца над якім заняла амаль сем гадоў, ды абмяркуюць заўсёдныя складнікі стужак рэжысёра: драматычныя героі, амажы класікам кіно і фірмовы чорны гумар.
Мова iвента: англійская з беларускімі субтытрамі
Удзельнікі
Воля Чайкоўская. Дырэктарка кінафестывалю "Паўночнае Ззянне", прадзюсарка, рэжысёрка (Эстонія/Беларусь)
Воля Чайкоўская - прадзюсарка і рэжысёрка з Беларусі, жыве ў Эстоніі. Воля мае журналісцкую адукацыю і 11-гадовы досвед працы ў медыя. Атрымала ступень магістра рэжысуры і прадзюсавання ў Baltic Film and Media School (Талін, Эстонія). У 2016-м заснавала кінакампанію Volia Films, зарэгістраваную ў Эстоніі і Беларусі. У тым жа годзе Volia Films знялі поўнаметражны дакументальны фільм «Дарога» (рэж. Дзмітрый Калашнікаў) і прэзентавалі яго на IDFA First Appearance Competition. Агулам стужка пабачыла больш за 80 кінафестываляў. Да таго ж, Воля ўваходзіць у лік сябраў Еўрапейскай кінаакадэміі і праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў, яна заснавальніца і кіраўніца «Паўночнага ззяння». У 2019-м Воля далучылася да кінакампаніі Allfilm як прадзюсарка і рэжысёрка, а цяпер актыўна працуе над трыма праектамі.
Вейка Ыунпуу. Кінарэжысёр, аўтар фільма "Апошнія" (Эстонія)
Вейка Ыунпуу нарадзіўся ў эстонскім горадзе Саарэмаа. Скончыў Таллінскі ўніверсітэт. Аматар жывапісу і музыкі, Вейка працаваў на тэлебачанні, здымаў рэкламныя ролікі. Яго дэбютны поўнаметражны фільм «Восеньскі баль» (2007) артымаў узнагароду праграмы Orizzonti на 64 Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі. Другі гульнявы фільм «Спакушэнне святога Тони» (2010) быў паказаны на фестывалі Санданс, а трэцяя стужка, «Адкрыты дыяпазон» (2014), брала ўдзел у праграме Берлінале. Новы фільм рэжысёра "Апошнія" (2020) прадстаўляе Эстонію на прэміі Оскар ў катэгорыі "Найлепшы міжнародны фільм".