Апісанне
Дыскусія з нагоды фільмаў "У люстэрку" ды "Касатка"
Пандэмія змяніла кінаіндустрыю: здымкі ставіліся на паўзу, кінатэатры зачыняліся на доўгі час, а фестывалі адмяняліся або (як Паўночнае Ззянне!) пераходзілі ў анлайн. А ці адбілася новая рэчаіснасць на сюжэтах фільмаў? Ці будуць героі сучаснага кіно насіць маскі, рабіць прышчэпкі і вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю? Пра гэта кінакрытык Антон Сідарэнка пагаворыць са стваральніцамі фільмаў, прысвечаных адзіноце ў самаізаляцыі: Лайлай Пакальніня, рэжысёркай стужкі «У люстэрку», якая паказвае вобраз чалавека ў сэлфі-здымках, і Сафі Палаж, прадзюсаркай фільму "Касатка".
Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую
Удзельнікі
Сафі Палаж. Прадзюсарка у Warner Brosers International Television Production у Стакгольме (Швецыя)
Сафі Палаж - прадзюсарка Warner Bros. International Television Production у Стакгольме. Займаецца стварэннем і прадзюсіраваннем фільмаў і серыялаў на шведскай, якія знаходзць водгук у гледачоў не толькі ў Швецыі, але і ва ўсім свеце. У 2008 годзе Сафі пачынала як фрылансерка ў сферы менеджмента і прадзюсавання фільмаў і тэлесерыялаў. Дагэтуль яна паспела папрацаваць з вялікай колькасцю кінаматэрыялу ад дэтэктыўных серыялаў да арт-хаусных поўнаметражных фільмаў. Вывучала кіназнаўства ў Лундскім ўніверсітэце, скончыла праграму Producer Education program ад Forum Ystad. Зараз Сафі працуе над канчатковым мантажом "Гармонікі" Джозэфін Борнэбуш і Юнаса Карлсана, кінадрамы з пяці частак.
Лайла Пакалніня. Кінарэжысёрка, сцэнарыстка і прадзюсарка (Латвія)
Лайла Пакалніня – адна з самых знакавых латвійскіх рэжысёрак, якая здымае дакументальнае і гульнявое кіно. Нарадзілася ў Ліепаі. Скончыла ВГІК у Маскве ў 1991 годзе. З’яўляецца сцэнарысткай і прадзюсаркай 31 дакументальнага фільма, 5 караткаметражных, 6 мастацкіх стужак. Агулам яна мае 42 фільмы, двое дзяцей, аднаго мужа, двух сабак і два ровары. І шмат ідэяў для новых карцін. Яе фільмы дэманстраваліся ў афіцыйных праграмах Каннаў, Венецыі, Берлінале, Лакарна, Карлавых Вараў, Рыму, Таліна ды іншых сусветных кінафестываляў. Яе кароткі фільм “Вада” (2006) быў узнагароджаны Залатым Мядзведзем у Берліне. А фільм Dream Land (Leiputrija) пра муціраваных жывёлаў, якія жывуць на звалцы, атрымаў узнагароду Еўрапейскай кінаакадэміі (2004). У 2016 годзе ейная мастацкая стужка “Світанак” намінавалася ад Латвіі на “Оскар” у катэгорыі “Найлепшы замежны фільм”. Фільмы Лайлы, як правіла, маюць форму камічнай і абсурдзісцкай містыфікацыі.
Антон Сідарэнка. Адборшчык беларускай праграмы "Паўночнага Ззяння", кінакрытык (Беларусь)
Антон Сідарэнка, кінакрытык, сцэнарыст, журналіст, аглядальнік у сферы кіно, з 2020 года - адборшчык беларускай праграмы к/ф "Паўночнае ззянне". Нарадзіўся і жыве ў Мінску. Заспеў эпоху кіно ў кінатэатрах. Прыйшоў у журналістыку напрыканцы існавання яе традыцыйнай формы. Аўтар аднаго з самых доўгаіснуючых блогаў у беларускім інтэрнэце «КиноЧтиво», а таксама аўтар больш за 1000 рэцэнзій, інтэрв'ю, артыкулаў у медыях. Стваральнік кінапраграм і вядучы пяці сезонаў клуба «Феномены кіно» ў мінскім кінатэатры «Ракета». Колішні супрацоўнік Музея гісторыі беларускага кіно, а таксама галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Любімы рэжысёр - Мікеланджэла Антаніоні. Аўтар стужкі «Неігравое кіно» (Беларускае тэлебачанне, 2004). Сфера зацікаўленасцяў на сёння - дакументалістыка.