Апісанне
Размова з рэжысёркай Робін Петрэ
Фільм «З дзікага мора» - дакументальнае кіно пра прыроду, якое кранае не менш за чалавечую драму. Як удаецца рэжысёрцы Робін Петрэ змусіць гледача шчыра суперажываць героям і разумець іх, хоць гэта лебедзі і цюлені? Пра гэта адмыслова для кінафестывалю "Паўночнае ззяне" з аўтаркай размаўляе кінакрытык часопіса «Hollywood Reporter» Дэбара Янг.
Мова iвента: англійская з беларускімі субтытрамі
Удзельнікі
Робін Петрэ. Кінарэжысёрка, аўтарка фільму "З дзікага мора" (Данія)
Рэжысёрка Робін Петрэ нарадзілася і вырасла ў дацкім горадзе Мольс.
Яе працы часта канцэнтруюцца на адносінах паміж чалавекам і жывёлай і нашым ўзаемаіснаванні з прыродай. Яе творы пабачылі мноства кінафестываляў, а незвычайны дакументальны фільм «Пульс» (2016) сярод іншых узнагародаў атрымаў «Срэбнага голуба» на Міжнародным фестывалі дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Лейпцыгу. Прэм’ера яе дэбютнага поўнаметражнага фільма «З дзікага мора» (2021) адбылася на 71-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі, пазней фільм быў намінаваны на лепшы дакументальны фільм Берлінале. У 2015 годзе Робін скончыла магістратуру Doc Nomads па рэжысуры дакументальнага кіно.
Дэбара Янг. Амерыканская пісьменніца, кінакрытык, рэдактарка аддзелу сусветнага кіно ў часопісе The Hollywood Reporter (Італія/ЗША)
Дэбара Янг - амерыканская пісьменніца і кінакрытык з Сент-Луіса.
Вучылася ў Каледжы Уэлслі, атрымала ступень магістра кінадаследаванняў у Tisch School of the Arts пры Нью-Ёркскім ўніверсітэце. Пазнейі абараніла доктарскую дысертацыю па італьянскім кіно і пераехала ў Італію, дзе працавала журналісткай і кінакрытыкам, а таксама ўзначальвала рымскі офіс Variety, што адказвае за Італію, Усходнюю Еўропу, Паўночную Афрыку і Блізкі Усход. У 2008 пакінула выданне і заняла пост рэдактаркі аддзелу сусветнага кіно ў часопісе The Hollywood Reporter. Таксама з’яўляецца рэдактаркай амерыканскага штоквартальнага часопіса Cineaste. Паралельна з уладкаваннем журналісцкай кар'еры з 2007 па 2011 Дэбара займалася кіраўніцтвам Таармінскім кінафестывалем. Была дарадцай на Кінафестывалі «Трайбека» і на Венецыянскім кінафестывалі. Яе першы раман, трылер пра карыбскіх піратаў «Піраты з чорнымі гальштукамі», быў выдадзены Europe Books у 2021 годзе. Зараз Дэбара жыве ў Рыме.