Апісанне
Ад кінапрадзюсаркі да рэжысёркі і наадварот
У праграме Паўночнага Ззяння Гедрэ Жыцкітэ сёлета прэзентуе адразу тры стужкі: «Як мы гулялі ў рэвалюцыю» і «Скачок», дзе яна з’яўляецца рэжысёркай, і «Пяшчотныя салдаты», над якой працавала як прадзюсарка. Пра розныя іпастасі ў кінасферы з Гедрэ Жыцкітэ пагаворыць дырэктарка кінафестывалю Паўночнае Ззянне Воля Чайкоўская.
Мова iвента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую
Удзельнікі
Гедрэ Жыцкітэ. Рэжысёрка дакументальных фільмаў, прадзюсарка і сузаснавальніца прадзюсарскай кампаніі Moonmakers (Літва)
Гедрэ Жыцкітэ - літоўская рэжысёрка дакументальных фільмаў, прадзюсарка і сузаснавальніца кампаніі MOONMAKERS. У 2007 годзе яна атрымала ступень магістра выяўленчых мастацтваў у Vilnius Art Academy. Яе фільмы паказвалі на шматлікіх міжнародных кінафестывалях. Яе фільм "I'm Not From Here", зрэжысаваны разам з М.Альбердзі, атрымаў намінацыю на European Film Academy Awards у 2016 годзе, а фільм "Майстар і Таццяна" ўзяў чатырох "Срэбных жураўлёў", узнагароды Нацыянальнай кінаакадэміі Літвы. Яе апошняя праца, дакументальны фільм "The Jump", узяла ўзнагароду Best Documentary Feature Award на кінафестывалі ў Варшаве ў 2020 годзе.
Воля Чайкоўская. Дырэктарка кінафестывалю "Паўночнае Ззянне", прадзюсарка, рэжысёрка (Эстонія/Беларусь)
Воля Чайкоўская - прадзюсарка і рэжысёрка з Беларусі, жыве ў Эстоніі. Воля мае адукацыю журналісткі і 11-гадовы досвед працы ў медыя. Атрымала ступень магістра рэжысуры і прадзюсавання ў Baltic Film and Media School (Талін, Эстонія). У 2016 годзе заснавала кінакампанію Volia Films, зарэгістраваную ў Эстоніі і Беларусі. У тым жа годзе Volia Films знялі поўнаметражны дакументальны фільм «Дарога» (рэж. Дзмітрый Калашнікаў) і прэзентавалі яго на IDFA First Appearance Competition. Агулам стужка пабачыла больш за 80 кінафестываляў. Да таго ж, Воля ўваходзіць у лік сябраў Еўрапейскай кінаакадэміі і праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў, заснавальніца і кіраўніца «Паўночнага ззяння». У 2019 годзе Воля далучылася да кінакампаніі Allfilm як прадзюсарка і рэжысёрка, а зараз актыўна працуе над трыма праектамі.