Страх і нянавісць на Еўрабачанні (У ЗАПІСЕ)

Апісанне
Удзельнікі

Апісанне

Размова пра пляцоўкі для арт-выказванняў

Ісландскі гурт Hatari aбраў песенны конкурс Еўрабачанне для выказвання сваіх поглядаў. Як гэта змяніла жыццё музыкаў? І ці магчыма сёння абстрагавацца ад праблемаў свету ды займацца чыстым мастацтвам? Пра скрыжаванне творчасці і актывізму з рэжысёркай Аннай Хільдур і ўдзельнікамі гурта Hatari пагаворыць культуролаг Максім Жбанкоў.

Мова iвента: англійская з беларускімі субтытрамі

Удзельнікі

Анна Хільдур. Рэжысёрка, аўтарка фільму "Песня пад назвай Нянавісць", прадзюсарка кіно і тэлебачання (Ісландыя)

Анна Хільдур - ісландская прадзюсарка кіно і тэлебачання. З'яўляецца сузаснавальніцай незалежнай кіна- і тэлекампаніі Tattarrattat. Яна існуе з вясны 2017 года ў Рэйк'явіку і Лондане і выпускае гібрыдныя і культурныя дакументальныя стужкі. Працавала менеджаркай музычных гуртоў, займала пасады дырэктаркі Iceland Music і Nordic Music Export. Апошнім часам зацікавілася стварэннем фільмаў і змяніла кірунак дзейнасці ў бок кіно.

Максім Жбанкоў. Культуролаг, кінааналітык, журналіст (Беларусь)

Максім Жбанкоў – культуролаг, кінааналітык, журналіст. Кандыдат філасофскіх навук, аўтар кнігі «NO STYLE. Белкульт паміж Вудстокам і Дажынкамі» і "SloMo: Хатняя крытыка культурнага дызайну".