Дзеянне фільма адбываецца сярод неверагодных краявідаў Грэнландыі і ажыўленых вуліц Нью-Ёрка. Галоўная гераіня, спявачка Аноры, жыве ў сталіцы Грэнландыі Нуку. Знаходзячыся ў туры, яна знаёміцца з Інукам, абаяльным служачым Арктычнага камандавання. Так пачынаецца іх гісторыя кахання. Раптам з Інукам адбываецца няшчасны выпадак ля ўсходняга ўзбярэжжа ЗША паблізу Нью-Ёрка. Аноры, змагаючыся з цёмнымі сіламі прыроды, выпраўляецца ў Нью-Ёрк, каб вярнуць Інука дадому. “АНОРЫ” – гэта першы грэнландскі поўнаметражны фільм, сцэнарысткай, прадзюсаркай і рэжысёркай якога стала жанчына.
Мова арыгіналу: грэнландская, дацкая, англійская Субцітры: беларускія