ПЕРАЖЫЦЬ ЛЕТА

Індрэ — маладая даследчыца-псіхолаг, якая неахвотна згаджаецца перавезці двух пацыентаў з адной псіхіятрычнай клінікі ў другую ў абмен на магчымасць займацца даследваннямі, раптам аказваецца завадатарам у даволі разнашэрснай групе ў доўгім падарожжы да мора. Гаваркі Паўлюс — малады чалавек у маніякальнай стадыі біпалярнага разладу, які моцна кантрастуе з інтравертнай дзяўчынай Юстэ, чые раны схаваны ад чужых вачэй. Але абодва вядуць унутраную барацьбу. Яны разам шукаюць выратавання, і тое, што выглядае, як бесклапотнае летняе падарожжа з сябрамі, можа стаць пачаткам адраджэння ў гэтай чуллівай гісторыі, якая, як і само лета, напоўнена надзеямі, нечаканасцямі і ўпэўненасцю, што ў свеце няма нічога немагчымага.

Мова арыгіналу: літоўская мова
Субцітры: беларускія | англійскія