ВАКАЦЫІ

Прыехаўшы да «сям'і» свайго бойфрэнда-наркабарона на вакацыі на вілу ў порце горада Бодрум на турэцкай Рыўеры, маладая і прыгожая Саша даведваецца, што бесшабашнае і вясёлае жыццё яе мары дорага каштуе. Гвалтоўны лад жыцця ў фізічным і псіхалагічным сэнсе – ў гэтай нестабільнай сям’і норма, але калі Саша шукае ўвагу іншага мужчыны, вонкавы глянец агаляецца да костак. Ці яна ўсё яшчэ можа пакінуць гэтае жыццё раскошы і гвалту? Загарэлая, вясёлая ды сэксуальная сяброўка – варты трафей для мужчын – выходзіць на цэнтральнае месца ў гісторыі, але расповед мяняе свой характар гэтак жа, як і галоўная гераіня фільму.

Мова арыгіналу: дацкая, англійская, галандская, французская
Субцітры: беларускія