Каляды. Прыватная клініка за горадам. Паліцэйскі вартуе пацыента, які падазраецца ў злачынствах у гады Другой сусветнай вайны. Змена Касціціса ўжо даўно скончыласа, але ніхто не прыходзіць падмяніць яго, яго начальства з ім так і не звязалася. Нягледзячы на незвычайныя абставіны і не вельмі прыязных супрацоўнікаў клінікі, Касціціс не пакідае свой пост, бо ён ўпэўнены, што добры паліцэйскі павінен выконваць загады. Медсястра прыходзіць на сваю змену позна ноччу. Вясёлая і гаваркая, дзяўчына знаходзіць агульную мову з усімі. Нават з Касціцісам. Але тое, як неасцярожна яна абыходзіцца з пацыентам пад вартай, прымушае Касціціса страціць самавалоданне. Іх сварка перарастае ў бойку – і медыцынскі вазок з грукатам ляціць на падлогу. Неабходна ўмяшальніцтва дзяжурнага доктара і ахоўнікаў. Мінулыя грахі і ўчынкі выходзяць на паверхню. Цень чалавечай подласці ракрываецца перад вачыма Касціціса, асветленая ўсмешкай Юліі.