Шведская рэперка Сільвана Імам штурмуе Скандынавію сваёй бескампраміснай лірыкай i выступае супраць усіх формаў прыгнёту і гвалту. Яна увасабляе голас новага пакалення. Гэты фільм паказвае шлях Сільваны ад падпольнай мастачкі да рэп-іконы, якая атрымае некалькі буйных узнагародаў і завядзе стасункі са шведскай поп-артысткай Беатрыс Элі. Аднак, праз усяго адзін год, поспех раптам спыняецца. Сільвана больш не хоча насіць на сабе цяжар штампа «моцная жанчына». Яна вырашае паказаць сябе з новага боку, «таму што не iснуе супер-герояў, але ёсць проста людзі».