РЭВАЛЮЦЫЯ КОНІКАЎ

Гульня з цацачным конікамі з'яўляецца традыцыйнай дзіцячай забавай у Фінляндыі. Але сучасныя фінскія падлеткі надалі новы ракурс старому хобі. «Рэвалюцыя цацачных конікаў» – новы погляд на маладых дзяўчат-падлеткаў, якія пераўтварылі свой запал у інструмент пашырэння магчымасцяў і стварылі супольнасць, якая ўжо нешта значыць у гэтым свеце. Дзякуючы сваёй перакананасці, любові і рэвалюцыйнасці, трое маладых дзяўчат, Аіску, Эльза і Аліса, запрашаюць ўсіх нас прыслухацца да нашых уласных унутраных цацачных конікаў. Супольнасці аматараў цацачных конікаў маюць акаўнты ў сацыяльныях сетках, ладзяць спаборніцтвы па ўсёй Фінляндыі. Кожны цацачны конік мае сваё ўласнае імя і асобу. Узроставы дыяпазон аматараў конікаў пастаянна пашыраецца, найстарэйшым ужо больш за 20 гадоў. Мода на гульні ў цацачных конікаў ліхаманкава распаўсюджваецца і за мяжой.

Мова арыгіналу: фінская
Субцітры: беларускія