Дакументалны фільм «Ззянне Паўночнага дыска» распавядае 20-гадовую культавую гісторыю групы падлеткаў у арктычным горадзе Тромсё, якія змянілі музычную гісторыю сваёй краіны. Каб пазбегнуць нуды сталення ў маланаселеным халодным нарвежскім горадзе, яны стварылі ўласную музычную сцэну, радыёстанцыі, вечарынкі i папулярныя мелодыі. «Ззянне Паўнчонага дыска» натхніла цэлыя пакаленні дзяцей на змены ў танцавальнай музыцы Нарвегіі назаўжды. У фільме з’яўляюцца такія зорныя музыкі як Bryan Ferry, Bjørn Torske, Prins Thomas, DJ Strangefuit, Todd Terje, Nemone (BBC 6 Music), Mental Overdrive, Idjut Boys, Lindstrøm, Bill Brewster і шмат iншых. Вы ўбачыце больш за 200 здымкаў і відэаролікаў, з эксклюзіўных архіваў.