ЗАГАДКА МАЁЙ МАЦІ

34-гадовы Райцic – таленавіты матэматык, псіхалагічна залежны ад сваёй маці, Сільвіі. У адносінах з дзяўчатамі – ён поўны няўдачнік. Райцic абвінавачвае сваіх бацькоў у тым, што яны выхавалi яго эмацыйна непрыдатным да жыцця.
Яго брат Марыс рана пакінуў сям'ю, мае поспех у акадэмічным і асабістым жыцці. Толькi Райцic застаецца няшчасным. Ён ходзіць да псiхааналiтыка, якi раіць яму з'ехаць ад бацькоў і ажаніцца. Але замест гэтага Райцic тэлефануе ў паліцыю і абвінавачвае маці ў эмацыйным шантажы. Хаця яго сапраўдныя жаданнi – любоў і помста. Сільвія ж аддае перавагу таму, каб заставацца ў ролі ахвяры, якая ўсё жыццё прысвяціла дзецям… Стасункі ў сям’і псуюцца яшчэ больш.

Мова арыгіналу: латышская
Субцітры: беларускія