МАРЫ КАЛЯ МОРА

Эстер жыве на ізаляваным востраве, падпарадкоўваючы сваё паўсядзённае жыццё рэлігійным бацькам. Аднойчы у горад пераязджае бунтарка Рагна. Яна спрабуе абараніць малодшага брата ад іх маці-алкагалiчкi. Рагна бачыць саюзніцу ў Эстэр. Разам яны мараць
аб лепшым жыццi i атрымліваюць асалоду ад летніх начэй. Але на Фарэрскіх астравах лета хутка канчаецца, і неўзабаве рэальнасць даганяе дзяўчын.
«Мары каля мора» – гісторыя барацьбы, кахання, пошуку ідэнтычнасці і жадання рухацца наперад, калі здаецца, што ўсё навокал застаецца нерухомым.

Мова арыгіналу: фарэрская
Субцітры: рускія