Самотны сервіс хуткага харчавання побач з пакінутай запраўкай... Сюды добра завітаць, калі вы хочаце, каб вас ніхто не пазнаў. У дажджлівы восеньскі дзень людзі з'яўляюцца тут адзін за адным – усе яны знаходзяцца на мяжы маральнага распаду – ці, можа быць, духоўнага адраджэння? Галоўная гераіня, афіцыянтка, назірае за наведвальнікамі збоку, у яе галаве складаецца незвычайная карціна чалавечых жыццяў і партрэтаў. Адзін за адным – праз сваю асабістую драму – кліенты падштурхоўваюць афіцыянтку да прыняцця ўласных рашэнняў у сваім жыцці.