СТАРАЖЫТНЫ ЛЕС

Паэтычны і нетыповы фільм пра розных насельнікаў стогадовага лесу: яны жывуць на зямлі, у паветры і ў вадзе. Тут няма закадравага голасу – толькі гукі лесу і мова жыцёлаў. У свеце жывёлаў часам складана зразумець – што адбываецца насамрэч – рытуал спарвання або пачатак бою. Адсутнасць прафесiйнага тлумачэння пакідае нам, гледачам, прастору для свабоднага разважання. Калі дыстанцыравацца і паглядзець на гэты жывёльны свет збоку – то нечым ён падасца вельмі падобным да свету людзей. Чым?