У 1930-я гады нацысты былі не адзінокія ў сваіх ўяўленнях пра дамінаванне адной расы. 14-гадовая дзяўчына з народнасці самі Эла-Мар’я сустракаецца твар у твар з каланіялістычнай шведскай сістэмай. Сістэма забірае саамскіх дзяцей, каб даць ім паў-адукацыю: навучыць шведскай мове ды давесці, што саамская культура – другасортная, з ёй толькі і заставацца ў сваей мясцовасці і служыць забаўкай для шведаў. Эла-Мар’я з такой прапановай не згодная. Яе прага лепшага жыцця вымушае яе праходзіць праз прыніжальны дагляд фрэнолага, здзекі сяброў і таксама рабіць найскладанейшы выбар паміж уласнай будучыняй, традыцыямі і сям’ёй.
Мова арыгіналу: шведская, саамская Субцітры: беларускія